BE RU EN

Як выглядае Кіева-Пячэрская лаўра пасля варварскага ўдару расіян

  • 15.06.2026, 14:33

Фотарэпартаж.

У ноч на 15 чэрвеня расійскія войскі нанеслі па Кіеву масіраваны ўдар, скарыстаўшы беспілотнікі, балістычныя і крылатыя ракеты.

У выніку атакі 140 тысяч абанентаў засталіся без святла, а таксама быў пашкоджаны Успенскі сабор Кіева‑Пячэрскай лаўры.

Расійскі «Шахед» трапіў проста ў цэнтр даху прыкладна а палове другой ночы. Успыхнуў маштабны пажар, які імгненна ахапіў 800 квадратных метраў. Агонь пайшоў па верхніх ярусах скляпення, піша «РБК-Украіна».

Фота: facebook.com/DSNS.GOV.UA

Гендырэктар Кіева-Пячэрскай лаўры Максім Астапенка тлумачыць: разлік ворага быў каварны і жорсткі.

Акупанты цэлілі так, каб драўляныя канструкцыі купала цалкам выгарэлі, і ўвесь дах абрынуўся ўнутр храма, пахаваўшы пад сабой унікальны інтэр'ер.

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Больш за тое, бэлькі сабора былі апрацаваныя агнястойкімі сумесямі, таму ёсць падазрэнне, што дрон нёс асаблівы зарад з запальнай сумессю, каб максімальна ўзмацніць полымя.

Толькі дзякуючы працы пажарных, якія працавалі пад пагрозай новых выбухаў, сабор удалося ўратаваць ад поўнага разбурэння.

І пагроза была рэальнай: калі выратавальнікі змагаліся з агнём у Лаўры, расіяне цынічна нанеслі другі ўдар.

Фота: facebook.com/DSNS.GOV.UA

Пад другі ўдар трапіла 300-гадовая Вежа Кушніка і будынак «Мастацкага арсеналу».

Фота: facebook.com/DSNS.GOV.UA
Фота: facebook.com/DSNS.GOV.UA

Ацаніць дакладныя страты для ўнутранага аздаблення эксперты змогуць толькі пасля аналізу стану нясучых канструкцый.

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Аднак сапраўдным цудам і вынікам надзвычайнай згуртаванасці стала выратаванне святыняў. Як толькі ўспыхнуў агонь, работнікі запаведніка разам з паліцыяй і манахамі Лаўры кінуліся ратаваць унікальныя экспанаты.

З агню вынеслі ўсю выставу, прысвечаную Уваскрасенню Хрыстову.

Таксама своечасова ўдалося эвакуіраваць адну з найбольш выбітных і каштоўных святыняў Кіева-Пячэрскай лаўры — срэбную раку святога Стэфана, якая з'яўляецца ўнікальным помнікам XVIII стагоддзя. Цяпер усе гэтыя рэліквіі ў бяспецы.

Фота: Getty Images
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Апошнія навіны